Галоўная » «Табой я жыў, табой жыву… »

«Табой я жыў, табой жыву… »

Вядомая англійская прыказка сцвярджае: «За кожным вялікім мужчынам стаіць вялікая жанчына». У пэўнай ступені гэтую прыказку можна аднесці і да асобы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, для якога нязменнай спадарожніцай жыцця, найлепшым сябрам, крытыкам і дарадцам была яго жонка – Марыя Дзмітрыеўна Каменская. Калі яна памерла ў 1945 годзе, Якуб Колас пісаў: «Адчуваю сябе так, як бы мне адсеклі правую руку і адабралі палавіну душы»...

Спробу асэнсаваць тую ролю, якую Марыя Дзмітрыеўна адыграла ў жыцці Песняра Беларусі, ажыццявілі яго ўнучка Вера Даніілаўна Міцкевіч, даследчыца творчасці Якуба Коласа і галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, і праўнучка Васіліна Валер’еўна Міцкевіч. У выніку атрымалася кніга, у назву якой вынесены радкі з верша, прысвечанага Якубам Коласам сваёй каханай – «Табой я жыў, табой жыву… ». У кнігу ўвайшлі ўнікальныя фотаматэрыялы, неапублікаваныя раней лісты Якуба Коласа да жонкі і каментарыі да іх, прысвечаныя ёй вершы, а таксама ўспаміны пра Марыю Дзмітрыеўну сваякоў і тых, хто быў знаёмы з сям’ёй паэта. Спецыяльна для гэтай кнігі свае ўспаміны пра маці паспеў напісаць незадоўга да смерці Міхась Канстанінавіч Міцкевіч, малодшы з трох сыноў Якуба Коласа і Марыі Дзмітрыеўны.

Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.

 

«Табой я жыў, табой жыву… » : пра жонку Якуба Коласа : да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі / [укладальнікі: Васіліна Міцкевіч, Вера Міцкевіч ; прадмова Міколы Труса]. — Мінск : Звязда, 2022. — 246, [1] с., [16] л. фат. : іл. — 700 экз. — ISBN 978-985-575-384-2.

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)