Галоўная » Якуб Колас. Случчына. Случакі

Якуб Колас. Случчына. Случакі

Не кожны нават дасведчаны чытач ведае, што ў пачатку 1920-х гадоў Якуб Колас працаваў у Слуцку лектарам на курсах па падрыхтоўцы настаўнікаў для выкладання ў школах на беларускай мове.

Што гэта былі за курсы, дзе жыў тады паэт, што пісаў сваёй любай жонцы Марыі Дзмітрыеўне ў лістах пра сваю работу, Случчыну і случакоў, якія знаёмствы ў яго адбываліся і як склаўся лёс гэтых знаёмцаў, каго Якуб Колас назваў сябрам, як праз знаёмства з некаторымі случакамі ледзь не стаў «врагом народа», але ў выніку быў толькі сведкам на судовым працэсе па «справе лістападаўцаў» у 1926 годзе – пра ўсё гэта і не толькі сабраў матэрыял і расказаў у сваёй кнізе Анатоль Жук, журналіст і краязнаўца са Слуцка. Тэкст дапоўнены фотаздымкамі з розных крыніц і спісам літаратуры, якая можа паслужыць дадатковай крыніцай інфармацыі для найбольш цікаўных.

Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.

 

Жук, А. У. Якуб Колас. Случчына. Случакі / А. У. Жук. — Мінск : Ковчег, 2022. — 167 с., [4] л. — 80 экз. — ISBN 978-985-884-158-4.

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (13)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)