З серыі «Исследование китайской цивилизации»
«Кітайская грамата» — кажам мы пра нешта амаль нерэальнае для разумення. Шмат напісана пра асаблівасці нацыянальнага характару кітайцаў, філасофію Канфуцыя, спецыфіку вядзення бізнесу з кампаніямі з Паднябеснай, характар сацыялізму з кітайскай спецыфікай... Сталі даступныя ў перакладзе на рускую мову працы Сі Цзыньпіна і сур'ёзных кітайскіх грамадазнаўцаў. Але больш зразумела не становіцца. Фрагменты, урыўкі — не больш за тое.
Усё хараство кніг серыі «Исследование китайской цивилизации» — менавіта ў тым, што чытачу даецца магчымасць адчуць і зразумець светапоглядныя асновы, культурны бэкграўнд, тое, што кожны кітаец ўбірае, як той казаў, з малаком маці.
Міфы пра стварэнне свету і чалавека, легенды пра герояў, праламленне іх у абрадах і традыцыйным мастацтве ў кнізе «Зарождение китайской цивилизации. Китайские мифы и легенды» пададзены ў супастаўленні з аналагічнымі еўрапейскімі культурнымі фенаменамі. Што дазваляе зразумець розніцу ў светаўспрыманні, самапазіцыянаванні чалавека ў навакольным свеце і падыходах да змены гэтага свету.
Выданне «Китайская литература. Круговорот чувств» — не літаратурны зборнік і не літаратуразнаўчая праца. Гэта, хутчэй, падарожжа ў свет вобразаў і канцэптаў ў суправаджэнні мясцовага правадніка, які не толькі пакажа вам самае, на яго погляд, цікавае, але і раскажа звязаныя з ім гісторыі і легенды.
Мы такія розныя! Але аўтэнтычныя крыніцы дазваляюць калі не далучыцца да іншай цывілізацыі, то хаця б лепш яе адчуць. І зразумець.
Фан Мин. Зарождение китайской цивилизации. Китайские мифы и легенды : исследуя стремление древних людей к идеалам и лучшей жизни в процессе неустанной борьбы : откройте для себя мир древнейшей истории : узнайте больше о китайской цивилизации / Фан Мин, Чжу Вэньюй, Се Цзюнь ; главные редакторы: Бай Вэй, Дай Хэбин ; переводчик [с китайского] Мария Аксючиц. — Минск : Мастацкая літаратура, 2019. — 157, [1] с. : ил. ; 23 см. — (Исследование китайской цивилизации). — Часть текста на китайском языке. — Библиография: с. 157–158 (23 назв.). — 12+. — 220 экз. — ISBN 978-985-02-1896-4. — [19-3797]
Е Чжовэй. Китайская литература. Круговорот чувств : совершенство языка и форм : откройте для себя мир древнейшей истории : узнайте больше о китайской цивилизации / Е Чжовэй ; главные редакторы: Бай Вэй, Дай Хэбин ; переводчик [с китайского] Ольга Шутко. — Минск : Мастацкая літаратура, 2019. — 171, [3] с. : ил. ; 23 см. — (Исследование китайской цивилизации). — Часть текста на китайском языке. — Библиография: с. 174 (21 назв.). — 12+. — 220 экз. — ISBN 978-985-02-1895-7. — [19-2456].
Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (13)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)