Галоўная » «Замок Берестейский» Анатоля Гладышчука: да 1000-годдзя Брэста

«Замок Берестейский» Анатоля Гладышчука: да 1000-годдзя Брэста

Брэст упершыню згадваецца на старонках «Аповесці мінулых гадоў» у 1019 годзе? Ці ў 1017 – у «Сінадальным харацейным наўгародскім спісе старэйшага зводу» і нямецкай хроніцы Цітмара Мерзебургскага? Як бы там ні было, сімвалічна, што выданне трылогіі Анатоля Гладышчука «Замак Берасцейскі», прымеркаванае да 1000-годдзя горада, адбылося як раз паміж 2017 і 2019 гадамі.

cover

Выдадзеная нядаўна трэцяя кніга серыі, «Res Publica» — пра апошняе дзесяцігоддзе існавання Берасцейскага замка, гэтага сімвала старажытнага Брэста. Яна ахоплівае перыяд ад Люблінскай уніі 1569 года, у выніку якой была створана Рэч Паспалітая двух народаў, да 1660 года, калі замак і горад былі разбураны войскам ваяводы Івана Хаванскага.

Анатоль Гладышчук, як і ў дзвюх папярэдніх кнігах «Русь» і «Литва», не толькі цытуе масу гістарычных дакументаў і дае вялікую колькасць спасылак на грунтоўныя гістарычныя даследаванні, выкарыстоўваючы пры гэтым такі захапляльны стыль аповеду, што тэкст чытаецца як гістарычны дэтэктыў. Аўтар акцэнтуе ўвагу чытача на яшчэ існуючых у гісторыі горада і замка «белых плямах», імкнучыся абудзіць у ім азарт даследчыка. Або фантазію раманіста.

01

02

03

Гладыщук, А. А. Замок Берестейский : 1000-летию Берестья посвящается : [в 3 кн.] / Анатоль Гладыщук. — Гродно : ЮрСаПринт, 2017–2019. — 27 см. — В переплете.

Кн. 1 : Русь. — 2017. — 287, [1] с. : ил. — Резюме на английском языке. — Библиография в примечаниях: с. 273–282. — 200 экз. — ISBN 978-985-7134-28-1. — [17-4672].

Кн. 2 : Литва. — 2018. — 311, [1] с. : ил., схемы. — Резюме на английском языке. — Библиография в примечаниях: с. 301–309. — 300 экз. — ISBN 978-985-7134-41-0. — [18-3477].

Кн. 3 : Res Publica. — 2019. — 239, [1] с. — 300 экз. — ISBN 978-985-7134-70-0. — [19-4235].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)