“Гісторыя без межаў”
Каталог выставы “Гісторыя без межаў” у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь
Рэспубліка Беларусь ‒ агульны дом многіх народаў самай рознай этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці на працягу шматлікіх стагоддзяў. На беларускай зямлі з даўніх часоў склалася так, што прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і канфесій мірна суіснуюць у атмасферы ўзаемнай павагі і талерантнасці. Гэтыя гістарычныя ўрокі міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру, сяброўства і ўзаемапаразумення асабліва актуальныя ў наш час.
У каталозе прадстаўлены дакументальныя фотаматэрыялы, прысвечаныя культуры розных народаў і традыцыям шматнацыянальнасці ў Беларусі. Прапанаваныя ўвазе чытачоў гістарычныя фотаздымкі служаць чарговым пераканаўчым доказам таго, наколькі багатая і разнастайная культура Беларусі, як важна захоўваць ў грамадстве гістарычную памяць пра традыцыі і карані беларускага народа і іншых народаў, якія жывуць на нашай зямлі.
Ліхадзедаў, У. А. Каталог выставы "Гісторыя без межаў" у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь [Выяўленчы матэрыял] = Каталог выставки "История без границ" в Национальном историческом музее Республики Беларусь = Exhibition catalog "History without borders" in the National Historical Museum of the Republic of Belarus / Уладзімір Ліхадзедаў ; [прадмова: А. В. Храмы ; перакладчыкі: К. А. Мядзведская, А. У. Ліхадзедава, Ю. С. Матусевіч] ; Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Белстан, 2022. — 155 с. : друк лічбавы ; 30х21 см. — (У пошуках страчанага). — Тэкст і подпісы да ілюстрацый паралельна на беларускай, рускай і англійскай мовах. — 12+. — 200 экз. — ISBN 978-985-7274-27-7 (у пер.). — [22-75 м].