Галоўная » Падзеі » Абавязковыя экзэмпляры друкаваных выданняў: вынікі першых месяцаў 2024 года

Абавязковыя экзэмпляры друкаваных выданняў: вынікі першых месяцаў 2024 года

На 01.04.2024 у Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі зарэгістравана 10 501 друкаванае выданне абавязковых экзэмпляраў дакументаў. У 2023 годзе аналагічны паказчык склаў 10 442 выданні. Разам з тым кніг выпушчана на 100 назваў менш, чым у 2023 годзе.

У цэлым колькасна-відавы склад абавязковага экзэмпляра выглядае так:

1 800 кніг і брашур,

4 685 нумароў газет,

1 145 выпускаў часопісаў і бюлетэняў,

97 аўтарэфератаў дысертацый,

9 нотных выданняў,

14 выданьняў,

6 картаграфічных выданняў,

2 562 выданні дробнага друку (ліставыя і ведамасныя),

183 іншых выдання (дадатковыя наклады, замежныя выданні і т.п.).