Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2016 года

Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2016 года

Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі завершаны колькасны ўлік выпуску кніг і брашур у Рэспубліцы Беларусь за 9 месяцаў 2016 года.

За гэты перыяд у рэспубліцы выдадзена 6 732 кнігі і брашуры агульным тыражом 17 266 600 экзэмпляраў.

Паказчыкі выпуску

Колькасць
выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя
аркушы-адбіткі,
тыс.

2015 (9 месяцаў)

7 364

16 608,2

147 840,0

2016 (9 месяцаў)

6 732

17 266,6

145 713,2

У параўнанні з 9 месяцамі 2015 года колькасць выпушчаных выданняў паменшылася на 8,6 %. Нязначна паменшылася і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 1,4 %. Тыраж вырас на 4%.

Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 600 экзэмпляраў, што на 300 экзэмпляраў больш, чым у мінулым годзе.

На беларускай мове за гэты перыяд выпушчана 786 выданняў тыражом 2 616 400 экзэмпляраў. У параўнанні з такім жа перыядам 2015 года, калі на беларускай мове было выдадзена 844 кнігі і брашуры тыражом 2 573 300 экзэмпляраў, тыраж беларускамоўных выданняў вырас на 1,7 %, а колькасць выданняў паменшылася на 6,9%.