Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі ў І паўгоддзі 2016 года

Кнігавыданне Беларусі ў І паўгоддзі 2016 года

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі кнігавыдання ў краіне за І паўгоддзе 2016 года.

 

Колькасць
выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя
аркушы-адбіткі,
тыс.

2015

5 284

10 514,6

98 830,8

2016

4 671

10 905,4

93 561,1


У параўнанні з І паўгоддзем 2015 года вырас агульны тыраж кніг і брашур на 3,7 %. Колькасць друкаваных выданняў паменшылася на 11,6 %, на 5,3 % паменшылася і колькасць друкаваных аркушаў-адбіткаў.

Сярэдні разавы тыраж адной кнігі, што выйшла ў І паўгоддзі 2016 года, склаў 2,3 тыс. экз., а гэта на 14,7 % больш, чым ў аналагічным перыядзе мінулага году.