Галоўная » Падзеі » Завершаны статыстычны ўлік

Завершаны статыстычны ўлік

Завершаны статыстычны ўлік выпуску газет, часопісаў, бюлетэняў і перыядычных зборнікаў у Рэспубліцы Беларусь у 2015 годзе.

У мінулым годзе у Рэспубліцы Беларусь выходзіла 585 газет і 906 часопісаў, бюлетэняў і перыядычных зборнікаў. Выпушчана 28 073 нумары газет агульным тыражом 426,5 млн. экзэмпляраў і 6 348 часопісных выпускаў з агульным тыражом 63,6 млн. экзэмпляраў. Сярэдні разавы тыраж беларускіх газет склаў 5 943 экзэмпляра, а часопісаў – 5 203 экзэмпляра.

У краіне выдавалася

    176 рэспубліканскіх газет,

    51 абласная газета,

    133 гарадскіх газеты,

    119 раённых газет

    106 нізавых газет.

 

Найбольш  вялікім гадавым тыражом выходзіла газета «Савецкая Беларусь» (101,6 млн. экз.) і часопіс «1000 советов» (2,6 млн. экз.).

Больш падрабязныя статыстычныя дадзеныя аб выпуску друкаваных выданняў у Рэспубліцы Беларусь у 2015 году будуць апублікаваны ў штогадовым статыстычным зборніку «Друк Беларусі», выпуск якога запланаваны на жнівень 2016 года.