Абавязковыя экзэмпляры: вынікі 1 квартала 2017 года
Падведзены вынікі паступлення і рэгістрацыі абавязковых экзэмпляраў друкаваных выданняў у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў першым квартале 2017 г.
Усяго на працягу першага квартала зарэгістравана 14 324 выданні, у тым ліку:
1 965 кніг і брашур,
16 выяўленчых выданняў,
95 нотных выданняў,
2 картаграфічныя выданні;
6 674 нумары газет,
1 515 выпускаў часопісаў і бюлетэняў,
121 аўтарэферат дысертацый,
3 781 ліставое і ведамаснае выданне,
155 іншых выданняў (дадатковыя тыражы, дублеты і да т. п.)
Зарэгістравана 7 новых газет і 14 новых часопісаў.