Абавязковыя экзэмпляры: вынікі першага паўгоддзя 2017 года
Падведзеныя вынікі паступлення і рэгістрацыі абавязковых бясплатных экзэмпляраў друкаваных выданняў у Нацыянальную кніжную палату Беларусі за першае паўгоддзе 2017 г.
Усяго з пачатку года паступіла і зарэгістравана 28 554 выданні, у тым ліку:
4 385 кніг і брашур,
13 195 нумароў газет,
2 965 выпускаў часопісаў і бюлетэняў,
264 аўтарэфератаў дысертацый,
110 нотных выданняў,
44 выяўленчыя выданні,
2 картаграфічныя выданні;
7 167 ліставых і ведамасных выданняў,
422 іншыя выдання (дадатковыя тыражы, дублеты і да т. п.).
Зарэгістравана 16 новых газет і 36 новых часопісаў.