Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2017 года

Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2017 года

З пачатку года ў Беларусі выдадзена 6611 кніг і брашур агульным тыражом 16 375 600 экзэмпляраў.

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя аркушы-адбіткі, тыс.

2017

6611

16375,6

154734,4

у тым ліку на беларускай мове

879

2927,7

27587,8

2016

6732

17266,6

145713,2

у тым ліку на беларускай мове

786

2616,4

16454,7

 

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць выданняў і агульны тыраж знізіліся на 1,8 % і 5,2 % адпаведна, а колькасць друкаваных аркушаў-адбіткаў вырасла на 6,2 %.

Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 477 экзэмпляраў.

На беларускай мове за гэты час выдадзена 879 кніг і брашур агульным тыражом 2 927 700 экзэмпляраў. У параўнанні з такім жа перыядам 2016 года ўзраслі ўсе паказчыкі выпуску беларускамоўных кніг: колькасць выданняў – на 11,8 %, тыраж – на 11,9 %, колькасць друкаваных аркушаў-адбіткаў – на 67,7 %.