Кнігавыданне Беларусі ў 1 квартале 2017 года
Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі выпуску друкаваных выданняў у Рэспубліцы Беларусь ў 1 квартале 2017 года.
З пачатку года ў Беларусі выдадзена 2033 кнігі і брашуры агульным тыражом 4 278 000 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 100 экзэмпляраў.
|
Колькасць |
Тыраж, |
Колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў, |
1 квартал 2017 г. |
2033 |
4278,0 |
38713,1 |
у тым ліку |
265 |
1194,3 |
11524,2 |
1 квартал 2016 г. |
2089 |
4781,2 |
40163,1 |
у тым ліку |
276 |
825,1 |
7425,9 |
У параўнанні з 1 кварталам 2016 года ўсе паказчыкі кнігавыдання знізіліся: колькасць выданняў – на 2,7 %, тыраж – на 10,5 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 3,6 %.
На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 265 кніг тыражом 1 194 300 экзэмпляраў. У параўнанні з 2016 годам колькасць беларускамоўных выданняў знізілася на 4%, а іх сукупны тыраж і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў узраслі на 44,7 % і 55,2 % адпаведна.