Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі ў 2016 годзе

Кнігавыданне Беларусі ў 2016 годзе

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла першыя вынікі выпуску друкаваных выданняў у Рэспубліцы Беларусь за 2016 год.

У мінулым годзе ў Беларусі была выдадзена 9581 кніга і брашура агульным тыражом 23 143 500 экзэмпляраў.

 

 

Колькасць
выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя,
аркушы-адбіткі,
тыс.

2015

10 273

21 553,0

193 668,3

2016

9581

23 143,5

199 070,3

 

У параўнанні з 2015 годам колькасць выданняў паменшылася на 6,7 %, а тыраж і колькасць друкаваных аркушаў-адбіткаў павялічыліся адпаведна на 7,3 % і 2,8 %.

Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 415 экзэмпляраў, што на 317 экзэмпляраў больш, чым у мінулым годзе.

На беларускай мове за год выдадзены 1122 кнігі агульным тыражом 3 739 400 экзэмпляраў. У параўнанні з 2015 годам колькасць беларускамоўных выданняў знізілася на 4 %, а іх сукупны тыраж і колькасць друкаваных аркушаў-адбіткаў узраслі на 1,5 % і 3,1 % адпаведна.