Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2017 года
Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь за першае паўгоддзе 2017 года.
|
Колькасць выданняў |
Тыраж,
|
Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс. |
2017 |
4482 |
9954,2 |
92217,0 |
у тым ліку |
560 |
2073,3 |
19689,2 |
2016 |
4641 |
10905,4 |
93561,1 |
у тым ліку |
538 |
1662,9 |
16454,7 |
У краіне было выдадзена 4 482 кнігі і брашуры агульным тыражом 9 954 200 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 220 экзэмпляраў.
У параўнанні з першым паўгоддзем 2016 года адбылося паніжэнне асноўных паказчыкаў кнігавыдання: колькасць выданняў паменшылася на 3,4 %, тыраж – на 8,7 %, колькасці друкаваных лістоў-адбіткаў – на 1,5 %.
Пры гэтым паказчыкі выпуску беларускамоўных выданняў у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года выраслі: колькасць беларускамоўных выданняў павялічылася на 4 %, іх тыраж вырас на 24,6 %, а колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 19,6 %. Узрасла і доля беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг. Яна склала 12,5% супраць 11,6 % у першым паўгоддзі 2016 года.