Уведзены ў дзеянне дзяржаўны стандарт па электронных выданнях
1 кастрычніка 2017 г. уведзены ў дзеянне распрацаваны Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі дзяржаўны стандарт СТБ 7.38–2017 “Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе. Электронныя выданні. Асноўныя віды і выхадныя звесткі”, зацверджаны пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2017 г. № 66.
Стандарт вызначае асноўныя віды электронных выданняў, а таксама склад і месца размяшчэння выхадных звестак ў электронных выданнях. Прызначаны арганізацыям, якія яжыццяўляюць бібліятэчна-інфармацыйную дзейнасць, і вытворцам электронных выданняў.
Распаўсюджванне стандарта ажыццяўляе НВРУП “БелДІСС” (http://www.belgiss.by/).