Галоўная » Падзеі » А. М. Вялічка. “Фотографы земли белорусской. 1850–1918”

А. М. Вялічка. “Фотографы земли белорусской. 1850–1918”

У часы, калі фатаграфія яшчэ была, у асноўным, справай прафесіяналаў, а ўдзел у фотаздымцы станавіўся важнай падзеяй у жыцці чалавека... Наогул не так даўно, усяго 100–150 гадоў таму ў беларускіх гарадах і мястэчках з'явіліся і зарабілі шматлікія фатаграфічныя ўстановы. Разглядаючы старыя фотакарткі з сямейнага архіва, фатаграфічныя паштоўкі з краявідамі старога горада або сцэнамі сельскага жыцця, мы паглыбляемся ў мінулае сваёй сям'і, свайго горада, сваёй краіны.

Кніга Аляксандра Міхайлавіча Вялічка «Фотографы земли белорусской. 1850–1918» — пра людзей, дзякуючы якім мы сёння маем такую магчымасць. Падставай для іх уключэння ў кнігу былі захаваныя фатаграфіі з указаннем імя фатографа або дакументы. Біяграфічныя звесткі пра больш чым 600 фатографаў і ўладальнікаў фатаграфічных устаноў Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, іх партрэтныя, пейзажныя, рэпартажныя і рэкламныя фатаграфіі складаюць аснову выдання. У якасці дадатковага матэрыялу — звесткі аб першых тэхніках фотаздымкі і тэхналогіях вытворчасці фотаздымкаў, заканадаўчым рэгуляванні дзейнасці фатаграфічных устаноў, фарматах здымкаў, мастычных штампах, бланках і паспарту, літографіях і друкарнях.

Выданне аформлена ў стылістыцы, якое адсылае нас да мяжы XIX–XX стагоддзяў.

Кніга выйшла зусім невялікім накладам і можа стаць бібліяграфічнай рэдкасцю. І калі будзе магчымасць яе знайсці і пачытаць, гэта варта зрабіць.