Абавязковыя экзэмпляры друкаваных выданняў у 2017 годзе
Падведзены вынікі паступлення і рэгістрацыі абавязковых бясплатных экзэмпляраў друкаваных выданняў у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў 2017 годзе.
Усяго на працягу года паступіла і зарэгістравана 57 795 выданняў, у тым ліку:
9 590 кніг і брашур,
26 803 нумары газет,
5 850 выпускаў часопісаў і бюлетэняў,
477 аўтарэфератаў дысертацый,
174 нотныя выданні,
80 выяўленчых выданняў,
25 картаграфічных выданняў,
13 670 ліставых і ведамасных выданняў,
1 122 іншыя выданні (дадатковыя тыражы, дублеты і да т. п.).
На працягу года былі зарэгістраваны 21 новая газета і 63 новыя часопісы.