Абавязковыя экзэмпляры: вынікі 1 квартала 2018 года
Падведзены вынікі паступлення і рэгістрацыі абавязковых экзэмпляраў друкаваных выданняў у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў першым квартале 2018 г.
Усяго на працягу першага квартала зарэгістравана 14 323 выданні, у тым ліку:
2 114 кніг і брашур,
6 308 нумароў газет,
1 275 выпускаў часопісаў і бюлетэняў,
132 аўтарэфераты дысертацый,
21 нотнае выданне,
18 выяўленчых выданняў,
4 картаграфічныя выданні,
4 245 ліставых і ведамасных выданняў,
206 іншых выданняў (дадатковыя тыражы, дублеты і да т. п.).
Зарэгістравана 5 новых газет і 6 новых часопісаў.