Агляд кнігавыдання 2017
Нацыянальнай кніжнай палатай падрыхтавана аналітычная публікацыя аб кнігавыданні Беларусі мінулага года.
У публікацыі адлюстраваны асноўныя вынікі развіцця кнігавыдання Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе, уключаючы дынаміку выпуску кніг і брашур у цэлым і ў разрэзе асобных сегментаў: на мовах, па выдаўцах, тэматыцы і выдах выпушчаных кніг, а таксама па выпуску на душу насельніцтва. Разглядаецца сучасная выдавецкая сістэма і паказчыкі дзейнасці выдаўцоў – лідэраў айчыннага кнігавыдання. Матэрыялы агляду абапіраюцца на даныя Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, публікацыі ў перыядычных друкаваных выданнях і на інтэрнэт-рэсурсах. Чытаць далей (Тэкст на рускай мове)…