Галоўная » Падзеі » Cерыя «Большая переменка»

Cерыя «Большая переменка»

Фраза «Сучасныя дзеці не хочуць чытаць» стала агульным месцам. І ўсё ж. Выдавецтва «Книжны Дом» і «Литера Гранд» толькі ў гэтым годзе пачалі выпуск серыі дзіцячых кніг «Большая переменка», а захопленых водгукаў мам аб тым, што і іх дзеці, і аднакласнікі іх дзяцей чытаюць гэтыя кнігі запоем, у сетцы ўжо дастаткова. І гэта не класіка дзіцячай літаратуры, не кнігі, напісаныя мэтрамі да эпохі Інтэрнэту, а творы сучасных пісьменнікаў пра сучасных дзяцей і «для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту» (праўда, хутчэй для сярэдняга, а не старэйшага ўзросту).

Нядаўна ў продажы з'явіліся тры новыя кнігі з гэтай серыі — «Герой нашего класса» Уладзіміра і Наталлі Перасвет, «Тайна школьного подвала» Юрыя Сітнікава і «Приключения Оли Лапушкиной» Лады Ксенофонтовой. Пераход у пяты клас і прывыканне да розных настаўнікаў з іх рознымі характарамі, змена школы і зацвярджэнне ў іерархічнай структуры новага класа, будні школьнага хулігана з яго абавязковымі авантурамі — тэмы кніг гучаць зусім не так весела і займальна, як напісаны самі кнігі.

І так, дарослым іх чытаць таксама вельмі цікава: адразу ўспамінаецца свая школа, аднакласнікі... Вясёлы быў час!

 

Інфармацыя пра гэтыя і іншыя кнігі серыі «Большая переменка» ў анлайн-каталогу дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі тут.