Д. Кошевар «Замки и дворцы. Всемирное наследие ЮНЕСКО»
А вы б хацелі калі-небудзь за адзін дзень наведаць 50 самых знакамітых замкаў і палацаў? Дзякуючы новаму выданню Дзмітрыя Кашавара "Замки и дворцы. Всемирное наследие ЮНЕСКО» ў вас ёсць выдатны шанец, не выходзячы з хаты, ажыццявіць сваё жаданне і адправіцца ў займальнае падарожжа па цудоўных архітэктурных помніках, гартаючы старонкі гэтай кнігі.
Першапачаткова вы даведаецеся, у чым жа адрозненне замка ад палаца, і далей, пачынаючы з нашых беларускіх славутасцяў – Мірскага замка і Нясвіжскага Палацава-паркавага комплексу, адправіцеся па ўсёй Еўропе на пошукі каралеўскіх рэзідэнцый Версалю і Шэнбрунна, Лонданскага Таўэра, зазірнеце ў Тадж-Махал у Індыі і наведайце «замак белай чаплі» у Японіі.
У кнізе прыведзены падрабязныя гістарычныя звесткі аб замках і палацах, змяшчаецца вялікая колькасць дадатковай інфармацыі з цікавымі фактамі, якія з лёгкасцю заменяць любога экскурсавода. Яркія фатаграфіі знакамітых помнікаў сусветнага дойлідства цалкам акунуць вас у атмасферу часоў рыцараў і выдатных дам, каралёў і каралеў.