Галоўная » Падзеі » Дзмітрый Гадун «Непокоренные...»

Дзмітрый Гадун «Непокоренные...»

Незадоўга да Дня Перамогі выйшла ў свет перавыданне гістарычнага краязнаўчага нарыса «Непокоренные...», прысвечанае 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аўтар кнігі, ваенны камісар Клецкага раёна Дзмітрый Гадун, першапачаткова задумваў кнігу як ўдакладнены, заснаваны на архіўных дакументах спіс салдат, што загінулі на тэрыторыі Клецкага раёна. Аднак пасля зносін са сваякамі загінулых, якія па гэты дзень не губляюць надзеі даведацца пра лёс сваіх родных, аўтар не змог застацца абыякавым і не расказаць пра абставіны гібелі многіх з іх і пра здзейсненыя імі подзвігі, якія сталі вядомымі падчас пошукаў.

У час падрыхтоўкі матэрыялу для кнігі Дзмітрый Гадун актывізаваў пошукавую працу. Усё спатрэбілася ў пошуках – копіі архіўных дакументаў аб вядзенні баявых дзеянняў, фатаграфіі, перапіска салдат і ўспаміны відавочцаў, якія затым былі ўключаны ў кнігу. Аўтар паспрабаваў аднавіць храналогію падзей, якія адбываліся ў Клецкім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падрабязна распавёў аб баявых дзеяннях падчас вызвалення Клецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб шматлікіх удзельніках тых падзей, склаў падрабязны спіс загінуўшых і пахаваных вайскоўцаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі свайго раёна, і месцаў іх пахавання.

Выданне адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй Клеччыны і Вялікай Айчыннай вайны.

Поўнае бібліяграфічнае апісанне кнігі з онлайн-каталога дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі тут.