Дзяржаўны стандарт па выхадных звестках
1 сакавіка 2018 г. будзе ўведзены ў дзеянне дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ 7.4–2017 “Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе. Выданні. Выхадныя звесткі. Агульныя патрабаванні і правілы афармлення”, зацверджаны пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2017 г. № 63.
Стандарт вызначае патрабаванні да складу выхадных звестак кніжных, нотных, ліставых, перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца, а таксама да афармлення выхадных звестак і парадку іх размяшчэння на элементах выданняў.
Распаўсюджванне стандарта ажыццяўляе НВРУП “БелДІСС” (http://www.belgiss.by/).