Галоўная » Падзеі » Эрык Баркер «Лаять не на то дерево»

Эрык Баркер «Лаять не на то дерево»

У кніжным магазіне ці бібліятэцы ў шэрагу іншых кніг аб тым, як дамагчыся поспеху, у супервокладцы легкадумна флуорэсцэнтнага колеру, якая суправаджаецца катэгарычным сцвярджэннем аб тым, што «(амаль) усе вашыя веды аб поспеху памылковыя», яна наўрад ці прымусіла б вас ўзяць сябе ў рукі. І дарма.

Кніга Эрыка Баркера «Лаять не на то дерево» зусім не падобна на шматлікія ганарыстыя павучанні гуру ад псіхалогіі або менеджменту або на сборы гісторый з жыцця багатых і знакамітых.

Амерыканская ідыёма «bark up the wrong tree» («брахаць не на тое дрэва») значыць «выбраць не правільны план дзеянняў або не таго чалавека, з якім трэба мець справу; памыліцца мэтай». І гэтая кніга — менавіта аб выбары. Аб тым, якім шматмерным бывае поспех. Аб тым, як важна не спрабаваць паўтарыць чыйсці паспяховы шлях, а ўлічваць і развіваць уласную ўнікальнасць.

Э. Баркер не абвяргае стэрэатыпы аб тым, чым паспяховыя людзі адрозніваюцца ад іншых, змяняючы «плюс» на «мінус». Ён удакладняе і канкрэтызуе сферу іх прымянення.

Як стаць падобным на вядомых людзей, а ў якіх выпадках лепш гэтага не рабіць? Ці павінны мы гуляць па правілах або парушаць іх? Ці сапраўды тыя, хто спыніўся на паўдарогі, ніколі не перамагаюць, а пераможцы ніколі не спыняюцца на паўдарозе? Ці праўда, што важна не тое, што вы ведаеце, а тое, каго вы ведаеце? І ці ў чалавечых сілах наогул вытрымаць глабальную гонку за поспехам? Адназначных адказаў няма. Часам яго сцвярджэнні парадаксальныя. Але заўсёды падмацоўваюцца спасылкамі на навуковыя даследаванні або гістарычныя факты. Разгляджаны стэрэатып становіцца сапраўды аб'ёмным. І ўсё прачытанае ўжо выглядае не больш парадаксальным, чым наша жыццё.

Падрабязны бібліяграфічны запіс з онлайн-каталога дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі тут.