Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2018 года

Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2018 года

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь за 9 месяцаў 2018 года. За гэты перыяд у Беларусі было выдадзена 6 606 кніг і брашур агульным тыражом
18 890 800 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 859 экзэмпляраў.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2018

6 606

18 890,8

178 097,23

у тым ліку на беларускай мове

941

3 577,2

34 320,18

2017

6 611

16 375,6

154 734,4

у тым ліку на беларускай мове

879

2 927,7

27 587,8

 

У параўнанні з 9 месяцамі 2017 года колькасць выданняў засталася практычна нязменнай (зніжэнне склала 0,1 %). Пры гэтым агульны тыраж выданняў вырас на 15,4 %, а колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў павялічылася на 15,1 %.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 941 кніга і брашура агульным тыражом 3 577 200 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной беларускамоўнай кнігі склаў 3 330 экзэмпляраў. У параўнанні з такім жа перыядам 2017 года выраслі ўсе паказчыкі выпуску беларускамоўных кніг: колькасць выданняў – на 7,1 %, тыраж – на 22,2 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 24,4 %.