Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі ў 2017 годзе

Кнігавыданне Беларусі ў 2017 годзе

Па звестках дзяржаўнага бібліяграфічнага ўліку і рэгістрацыі абавязковых бясплатных экзэмпляраў у Беларусі ў 2017 годзе было выдадзена 9 590 кніг і брашур агульным тыражом 23 103 600 экзэмпляраў.

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў, тыс.

2017

9 590

23 103,6

216 842,8

у тым ліку на беларускай мове

1 314

4 336,7

40 484,0

2016

9 581

23 143,5

199 070,3

у тым ліку на беларускай мове

1 122

3 739,4

34 748,4

 

У параўнанні з папярэднім 2016 годам колькасць выданняў практычна не змянілася (рост склаў 0,1 %), колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў павялічылася на 8,9 %, а тыраж нязначна скараціўся на 0,2 %.

Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 409 экзэмпляраў.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 1 314 кніг і брашур тыражом 4 336 700 экзэмпляраў. У параўнанні з 2016 годам усе паказчыкі выпуску беларускамоўных выданняў выраслі: колькасць выданняў – на 17,1 %, тыраж – на 15,9 %, колькасць друкаваных лістоў-водціскаў – на 16,5 %.

Аналітычная інфармацыя аб кнігавыданні Беларусі 2017 г. апублікавана ў раздзеле "Друк Беларусі ў лічбах за 2017 год".

Падрабязныя колькасныя звесткі аб выпуску розных відаў друкаваных выданняў у краіне ў мінулым годзе будуць апублікаваны ў друкаваным зборніку "Друк Беларусі, 2017", выпуск якога запланаваны на ліпень 2018 г.