Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2018 года
У Беларусі ў першым паўгоддзі 2018 года было выдадзена 4 679 кніг і брашур агульным тыражом 11 695 100 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 499 экзэмпляраў.
|
Колькасць |
Тыраж, |
Друкаваныя |
2018 |
4679 |
11695,1 |
105943,32 |
у тым ліку |
643 | 2123,0 | 19630,69 |
2017 |
4482 | 9954,2 | 92217,0 |
у тым ліку |
560 | 2073,3 | 19689,2 |
У параўнанні з першым паўгоддзем 2017 года адбылося павелічэнне асноўных паказчыкаў кнігавыдання: колькасць выданняў вырасла на 4,4%, тыраж – на 17,5%, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 14,9%.
Паказчыкі выпуску беларускамоўных выданняў у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года таксама выраслі: колькасць беларускамоўных выданняў павялічылася на 14,8%, тыраж – на 2,4%. Узрасла і доля беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг. Яна склала 13,7% супраць 12,5% у першым паўгоддзі 2017 года. Нязначна на 0,3% зменшылася колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў.