Святыя крыніцы Беларусі
Беларускія гісторыкі Уладзімір Лобач і Таццяна Валодзіна з’яўляюцца аўтарамі кнігі пра цікавы феномен з жыцця і культуры беларусаў. Кніга "Святыя крыніцы Беларусі" прысвечана культавым крыніцам беларускай зямлі, якія лічацца святымі сярод жыхароў нашай Радзімы.
З дапамогай розных неабыякавых да гісторыі сваіх мясцін людзей аўтарамі былі сабраны і апісаны этнакультурныя традыцыі з амаль тысячагадовай гісторыяй, якія шырока распаўсюджаны на беларускіх землях: розныя легенды, паданні, абрады, каляндарныя святы і рытуалы, звязаныя з ушанаваннем святых крыніц. У кнізе змешчана вялікая колькасць экспедыцыйных фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, адметнай рысай якіх несумненна з’яўляецца аўтэнтычны стыль, аздобленых мноствам дакладных гістарычных звестак, спасылак і цытат. Адразу прыцягвае ўвагу выдатная паліграфія з мноствам каляровых здымкаў з розных куткоў нашай краіны, на якіх магчыма вам пашанцуе распазнаць ваша роднае мястэчка альбо вашых суседзяў. І хто ведае, можа так здарыцца, што пасля прачытання ў вас узнікне жаданне адправіцца ў падарожжа да адной з бліжэйшых святых крыніц.
Бібліяграфічнае апісанне кнігі ў анлайн-каталогу дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі тут.