Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2019 года
Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь за 9 месяцаў 2019 года. З пачатку года ў Беларусі выдадзена 6 581 кніга і брашура агульным тыражом 18 749 700 экзэмпляраў.
|
Колькасць выданняў |
Тыраж, |
Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс. |
2019 |
6 581 |
18 749,7 |
176 605,03 |
у тым ліку на беларускай мове |
881 |
2 801,4 |
27 994,54 |
2018 |
6 606 |
18 890,8 |
178 097,23 |
у тым ліку на беларускай мове |
941 |
3 577,2 |
34 320,18 |
Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 849 экзэмпляраў.
У параўнанні з 9 месяцамі 2018 года ўсе паказчыкі выданняў нязначна паменшыліся: колькасць выданняў – на 0,4 %, тыраж – на 0,7 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 0,8 %.
На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 881 кніга і брашура тыражом 2 801 400 экзэмпляраў. У параўнанні з тым жа перыядам 2018 года паказчыкі таксама паменшыліся: колькасць выданняў – на 6,4 %, тыраж – на 21,7 %, друкаваныя лісты-адбіткі – на 18,4 %.