Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2019 года
У Беларусі ў першым квартале 2019 года было выдадзена 2 437 кніг і брашур агульным тыражом 4 991 100 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 048 экзэмпляраў.
|
Колькасць |
Тыраж, |
Друкаваныя |
2019 |
2437 |
4991,1 |
40860,23 |
у тым ліку на беларускай мове |
328 |
644,8 |
5926,68 |
2018 |
2275 |
4986,6 |
41784,6 |
у тым ліку на беларускай мове |
294 |
980,3 |
8303,66 |
У параўнанні з першым кварталам 2018 года адбылося павелічэнне асноўных паказчыкаў кнігавыдання: колькасць выданняў вырасла на 7,1 %, тыраж – на 0,9 %. Колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў нязначна знізілася –на 2,2 %.
Паказчыкі выпуску беларускамоўных выданняў паказалі рознанакіраваныя тэндэнцыі. Колькасць беларускамоўных выданняў павялічылася на 11,5 %, іх доля ў агульным патоку кніг і брашур узрасла з 12,9 % у першым квартале 2018 года да 13,4 % у аналагічным перыядзе бягучага года. А тыраж і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў зменьшыліся – на 34,2 % і 28,6 % адпаведна.