Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2019 года

Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2019 года

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі выпуску кніг і брашур у Рэспубліцы Беларусь за студзень – чэрвень 2019 года.

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2019

4 674

11 999,2

110 062,5

у тым ліку на беларускай мове

605

1 532,1

15 886,2

2018

4 679

11 695,1

105 943,3

у тым ліку на беларускай мове

643

2 123,0

19 630,7

 

У краіне было выдадзена 4 674 кнігі і брашуры агульным тыражом 11 999 200 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 567 экзэмпляраў.

У параўнанні з першым паўгоддзем 2018 года колькасць выданняў колькасць выданняў практычна не змянілася, а тыраж і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў узраслі на 2,6 % і 3,9 % адпаведна.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 605 кніг і брашур тыражом 1 532 100 экзэмпляраў.