У дзень 95-годдзя Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі супрацоўнікам палаты ўручаны ўзнагароды
25 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Іванавіч Бузоўскі ўручыў узнагароды супрацоўнікам Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі.
За добрасумленную шматгадовую працу, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай бібліяграфіі нагрудным знакам "Выдатнік друку Беларусі" ўзнагароджаны галоўны бібліёграф аддзела аналітычнай апрацоўкі дакументаў Маргарыта Юр'еўна Голяс, загадчыца інфармацыйна-тэхналагічнага аддзела Алена Уладзіміраўна Ніжнікава і галоўны бухгалтар Ларыса Мацвееўна Серагова.
Падзякі Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай бібліяграфіі ўдастоены дырэктар Алена Вітальеўна Іванова і вучоны сакратар Аксана Ангелаўна Карповіч.
Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі ўручаны галоўным бібліёграфам аддзела інфармацыі і работы з выдаўцамі Дыяне Мікалаеўне Кацюшынай, Марыне Мікалаеўне Бекетавай, галоўнаму бібліёграфу аддзела аналітычнай апрацоўкі дакументаў Але Уладзіміраўне Сташкевіч, вядучаму бібліёграфу аддзела аналітычнай апрацоўкі дакументаў Ірыне Генадзьеўне Бабарыка, вядучаму бібліёграфу аддзела апрацоўкі кніжных выданняў Святлане Іванаўне Ліпскай, а таксама бібліёграфу першай катэгорыі аддзела аналітычнай апрацоўкі дакументаў Аляксандры Анатольеўне Крамар.
Калектыў ад усёй душы віншуе калег з ўзнагародамі і жадае творчага натхнення і далейшых поспехаў у працы!