Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2020 года

Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2020 года

У Беларусі за перыяд са студзеня па верасень 2020 года было выдадзена 5 660 кніг і брашур агульным тыражом 14 993 400 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 649 экзэмпляраў.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 712 кніг і брашур тыражом 2,43 млн экзэмпляраў, на рускай мове – 4 515 кніг і брашур тыражом крыху больш за 11 млн экзэмпляраў, на замежных мовах – 433 кнігі тыражом 1,5 млн экзэмпляраў. Выпушчана 416 перакладных выданняў тыражом 1,23 млн экзэмпляраў.

Актыўнасць праявілі 267 выдаўцоў.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2020

5 660

14 993,4

147 274,6

у тым ліку на беларускай мове

712

2 429,4

28 152,5

2019

6 581

18 749,7

176 605,0

у тым ліку на беларускай мове

881

2 801,4

27 994,5

 

У параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года адбылося зніжэнне асноўных паказчыкаў кнігавыдання: колькасць выданняў паменьшылася на 14 %, тыраж – на 20 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 16,6 %.