Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі ў 2019 годзе

Кнігавыданне Беларусі ў 2019 годзе

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі выпуску кніг і брашур Рэспубліцы Беларусь за 2019 год.

 

 

Колькасць

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2019

9619

26034,3

247779,63

у тым ліку на беларускай мове

1271

3704,4

35587,34

2018

9665

25581,9

239728,52

у тым ліку на беларускай мове

1323

4261,8

39114,45

 

За 2019 год у Беларусі было выдадзена 9 619 кніг і брашур агульным накладам 26 034 300 экзэмпляраў.

Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 707 экзэмпляраў.

У параўнанні з 2018 годам колькасць выданняў змянілася нязначна, зніжэнне склала 0,5 %. Паказчыкі тыражу і лістажу ўзраслі: тыраж – на 1,8 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 3,4 %. Сярэдні тыраж павялічыўся на 2,3 %.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 1 271 кніга і брашура тыражом 3 704 400 асобнікаў. Доля беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг склала 13,2 %.