Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2020 года
У Беларусі ў першым квартале 2020 года было выдадзена 2 230 кніг і брашур агульным тыражом 4 696 000 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 105 экзэмпляраў.
|
Колькасць выданняў |
Тыраж, тыс. экз. |
Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс. |
2020 |
2230 |
4696,0 |
49501,56 |
у тым ліку на беларускай мове |
279 |
516,8 |
5795,06 |
2019 |
2437 |
4991,1 |
40860,23 |
у тым ліку на беларускай мове |
328 |
644,8 |
5926,68 |
У параўнанні з першым кварталам 2019 года адбылося зніжэнне асноўных паказчыкаў кнігавыдання: колькасць выданняў паменьшылася на 8,5 %, тыраж – на 5,9 %. Колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў узрасла на 21 %.
На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 279 кніг і брашур тыражом 516 800 экзэмпляраў. У параўнанні з тым жа перыядам 2019 года паказчыкі выпуску беларускамоўных выданняў таксама паменьшыліся: колькасць выданняў – на 14,9 %, тыраж – на 19,9 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 2,2 %. Доля беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг склала 12,5 %, гэта на 0,9 % меньш, чым ў аналагічным перыядзе 2019 года.