Змяненне ў рэжыме работы
У адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 7 красавіка 2020 г. № 1069 Нацыянальная кніжная палата Беларусі спыняе доступ старонніх асоб у памяшканні ўстановы.
Аказанне платных паслуг і кансультацый у памяшканнях установы прыпыняецца. Паслугі па афармленні выходных звестак, прадастаўленню міжнародных стандартных кніжных нумароў (ISBN) і выкананню даведак будуць аказвацца пры дапамозе электроннай пошцы і факсу. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся па тэлефонах: +375 17 288-67-15, +375 17 334-78-40. Заяўкі накіроўвайце па факсе: + 375 17 283-29-60 і на электронную пошту: palata@natbook.org.by.
Месца для дастаўкі абавязковага экзэмпляра, якое выключае кантакт кур'ераў з супрацоўнікамі ўстановы, знаходзіцца побач з кабінетам 609.