Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі за 2025 год

Кнігавыданне Беларусі за 2025 год

Кніжная палата Беларусі падвяла вынікі выпуску кніг і брашур у Рэспубліцы Беларусь за мінулы год. У 2025 годзе ў Беларусі было выдадзена 7 137 кніг і брашур агульным тыражом 18 198 тысяч экзэмпляраў.

 

Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 550 экзэмпляраў.

 

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 982 кнігі і брашуры тыражом
2 688,9 тысяч экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной беларускамоўнай кнігі склаў 2 738 экзэмпляраў. На долю беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг выпадае 13,8% колькасці выданняў і 14,8% тыражу.

 

У параўнанні з 2024 годам асноўныя паказчыкі кнігавыдання змяніліся нязначна: колькасць выданняў паменшылася на 0,5%, тыраж павялічыўся на 0,8%, друкаваныя лісты-адбіткі ўзраслі на 8%.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2025

7137

18 198,0

187 215,5

в том числе на белорусском языке

982

2 688,9

26 840,7

2024

7 171

18 059,3

173 402,8

в том числе на белорусском языке

893

3 070,5

31 124,4