Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2025 года

Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2025 года

У Беларусі ў першым квартале 2025 года было выдадзена 1 910 кніг і брашур агульным тыражом 3 575,7 тыс. экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 1 872 экзэмпляра.

 

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2025

1910

3575,7

36449,7

у тым ліку на беларускай мове

254

496,9

5919,8

2024

1829

3195,6

30706,4

у тым ліку на беларускай мове

211

547,3

5808,8

 

У параўнанні з першым кварталам 2024 года паказчыкі кніг узраслі. Колькасць выданняў павялічылася на 4,4 %, тыраж – на 11,9 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 18,7 %.

 

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 254 кнігі і брашуры тыражом 496,9 тыс. экзэмпляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года павялічылася колькасць беларускамоўных выданняў – на 20,4%, але нязначна знізіўся тыраж – на 9,2%, а колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў павялічылася на 1,9%. Доля кніг і брашур на беларускай мове склала 13,3%.