Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2025 года
У Беларусі ў першым паўгоддзі 2025 года было выдадзена 3 701 кніга і брашура агульным тыражом 7 933,4 тыс. экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 144 экзэмпляра.
|
Колькасць выданняў |
Тыраж, |
Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс. |
2025 |
3 701 |
7 933,4 |
79 854,4 |
у тым ліку на беларускай мове |
516 |
1 272,7 |
12 438,5 |
2024 |
3 581 |
7 142,9 |
74 562,9 |
у тым ліку на беларускай мове |
416 |
1 071,1 |
11 027,2 |
У параўнанні з першым паўгоддзем 2024 года паказчыкі кніг узраслі: колькасць выданняў – на 3,4 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 7,1 %, і тыраж – на 11,1 %.
На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 516 кніг і брашур тыражом
1 272,7 тыс. экзэмпляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года паказчыкі беларускамоўных выданняў таксама павялічыліся: колькасць выданняў – на 24%, тыраж – на 18,8%, друкаваныя лісты-адбіткі – на 12,8%. Доля кніг і брашур на беларускай мове склала 13,9%.