Галоўная » Падзеі » У Мінску працягвае сваю працу XXXII міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

У Мінску працягвае сваю працу XXXII міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

Традыцыйна ў рамках выставы праводзяцца шматлікія сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі новых кніг, «круглыя сталы».

15 сакавіка 2025 г.у 12.00 у канферэнц-зале Адміністрацыйнага комплексу (пр. Пераможцаў, 14) пройдзе семінар-практыкум «Кнігавыданне: сучасныя тэндэнцыі».

Арганізатары семінара – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Кніжная палата Беларусі, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

На семінары будуць разгледжаны пытанні развіцця кнігавыдання, чытання насельніцтва, мастацтва кнігі, падрыхтоўкі кадраў у галіне выдавецкай справы, а таксама пытанні, якія датычацца надзённых праблем выдавецкай супольнасці: узроставай класіфікацыі выданняў, афармлення выхадных звестак у выданнях, ужывання нецэнзурнай лексікі ў літаратурных творах, рассылання абавязковага бясплатнага экзэмпляра.

Запрашаем наведаць семінар усіх жадаючых!