Зацверджаны стандарт СТБ 7.13-2025 па скарачэнні слоў і словазлучэнняў на рускай мове ў бібліяграфічным запісе
Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2025 № 41 зацверджаны дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ 7.13-2025 «СІБВС. Бібліяграфічны запіс. Скарачэнне слоў і словазлучэнняў на рускай мове. Агульныя патрабаванні і правілы».
Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні і правілы скарачэння слоў і словазлучэнняў на рускай мове ў бібліяграфічных запісах і бібліяграфічных спасылках на ўсе віды дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў.
Стандарт уводзіцца ў дзеянне з 1 кастрычніка 2025 г.
Для набыцця стандарту звяртацца ў БелДІСС (вул. Наватарская, 2А, 220053, г. Мінск, тэл. +375 17 269 69 12, факс 269 69 46) або тэрытарыяльныя цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі.