Як атрымаць ISBN?
Для рэгістрацыі ў сістэме ISBN і атрымання міжнароднага стандартнага кніжнага нумара неабходна падаць наступныя дакументы:
заяўку па прыведзенай ніжэй форме на бланку арганізацыі, завераную подпісамі кіраўніка арганізацыі, галоўнага бухгалтара і пячаткай;
копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў, выданага Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Узор заявы на прысваенне нумара рэгістранта ў сістэме ISBN
Дырэктару ДУ "Нацыянальная кніжная палата Беларусі"
Заява
У адпаведнасці з Пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў
(нумар, дата выдачы)
(назва арганізацыі дакладна ў адпаведнасці з Пасведчаннем)
нададзена права выпуску друкаваных выданняў наступных відаў:
Штогод плануецца выпускаць _____________________ кніг.
Просім прысвоіць нумар рэгістранта ў сістэме Міжнароднай стандартнай кніжнай нумарацыі (ISBN) і разлічыць __________________ нумароў.
Аплату гарантуем.
Абавязваемся выкарыстоўваць ISBN у адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі і Кіраўніцтвам па ISBN, не дапушчаць памылак у нумарах, не перадаваць прысвоены выдавецтву ISBN іншым арганізацыям, паведамляць у Нацыянальную кніжную палату Беларусі звесткі аб перанайменаванні і зменах у адрасных даных выдавецтва.
"____" ________________ _______ г.
Дырэктар _______________ _____________________
(подпіс) (Прозвішча, ініцыялы)
Галоўны бухгалтар _______________ _____________________
(подпіс) (Прозвішча, ініцыялы)
М. П.