Галоўная » Абавязковы экзэмпляр » Адказнасць за парушэнне парадку рассылкі АБЭ

Адказнасць за парушэнне парадку рассылкі АБЭ

Згодна з артыкуламі 32—33 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 8-З “Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь” у выпадку, калі выдавец або вытворца не выканалі парадак рассылкі абавязковага бясплатнага экзэмпляра друкаваных выданняў, дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі можа прыпыняцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь на тэрмін да трох месяцаў.

Калі ў адносінах да выдаўца або вытворцы дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi прыпынялася два i больш разоў на працягу дванаццацi месяцаў, Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь мае права спынiць дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi.

 

Згодна з артыкулам 23.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне ўстаноўленага парадку рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў перыядычных друкаваных выданняў цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь.