Галоўная » Абавязковы экзэмпляр » Абавязковы бясплатны экземпляр (АБЭ)

Абавязковы бясплатны экземпляр (АБЭ)

Абавязковыя бясплатныя экзэмпляры дакументаў падлягаюць бясплатнай перадачы вытворцам (паліграфічным прадпрыемствам альбо выдаўцом) у адпаведныядзфржаўныя органы і ўстановы ў парадку і колькасці, якія вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1284 ад 3 верасня 2008 г. “Аб зацвярджэнні Палажэння аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь”.

На аснове абавязковых бясплатных экзэмпляраў забяспечваецца камплектаванне поўнага нацыянальнага бібліятэчна-інфармацыйнага фонду друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь, вядуцца дзяржаўная бібліяграфічная рэгістрацыя і статыстычны ўлік выдавецкай прадукцыі, рэгістрацыя выданняў і публікацый у Інфармацыйнай сістэме дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі і друкаваных дзяржаўных бібліяграфічных паказальніках, забяспечваецца пастаяннае захоўванне друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь у дзяржаўным фондасховішчы.

 

Асноўныя паняцці сістэмы АБЭ Беларусі

  • Экзэмпляр

– адвольна ўзяты ўзор тыражу дакументаў, які захоўвае ўсе прыкметы адпаведнасці арыгіналу і ідэнтычнасці іншаму адвольна ўзятаму ўзору з дадзенага тыражу.

  • Абавязковы бясплатны экзэмпляр дакументаў (АБЭ)

– экзэмпляры розных відаў тыражыраваных дакументаў, вырабленых (створаных, выпушчаных у свет) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама за яе межамі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, якiя падлягаюць рассылцы бязвыплатна ў адпаведныя дзяржаўныя органы і арганізацыі ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

  • Сістэма абавязковага экзэмпляра

– сукупнасць відаў дакументаў, якія адносяцца да абавязковага экзэмпляра, а таксама ўстаноўлены парадак іх рассылкі, атрымання, захоўвання і выкарыстання.

  • Вытворца абавязковага экзэмпляра

– юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, замежная арганізацыя пры наяўнасці адкрытага ва ўстаноўленым парадку прадстаўніцтва, індывідуальны прадпрымальнік, зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь, якія ажыццяўляюць выдавецкую і (або) паліграфічную дзейнасць і вырабляюць розныя віды дакументаў, што адносяцца да абавязковага экзэмпляра.

  • Атрымальнік абавязковага экзэмпляра

– юрыдычная асоба, надзеленая правам атрымання абавязковага экзэмпляра на бязвыплатнай аснове, якая забяспечвае яго захоўванне і грамадскае выкарыстанне.

  • Друкаванае выданне (тэкставае, нотнае, картаграфічнае, выяўленчае)

– дакумент, прызначаны для распаўсюджвання змешчанай у iм iнфармацыi, якi прайшоў рэдакцыйна-выдавецкую падрыхтоўку, палiграфiчна самастойна аформлены, выраблены i выпушчаны ў свет.

  • Неперыядычнае выданне

– выданне, якое выходзіць аднаразова, не мае працягу.
Калі ў Пераліку не паказаны абмежаванні па тэматыцы і мэтавым прызначэнні, у якасці АБЭ дастаўляюцца ўсё выданні.

  • Перыядычнае выданне

– выданне, якое выходзіць на працягу не ўстаноўленага загадзя часу, як правіла, нумараванымі і (або) датаванымі выпускамі, што маюць аднолькавыя загаловак і афармленне. Да перыядычных выданняў адносяць часопісы, бюлетэні, газеты, штогоднікі, выданні, якія прадаўжаюцца.

  • Картаграфічнае выданне

– выданне, большасць аб'ёму якога займае картаграфічны твор (творы).

  • Выданне для інвалідаў па зроку і слабавідушчых

– выданне, вырабленае рэльефна-кропкавым шрыфтам па сістэме Брайля, рэльефна-графічнае выданне, "гаворачая кніга", буйна-шрыфтавое выданне для слабавідушчых.

  • Камбінаванае выданне

– дакумент, якія змяшчае нараўне з друкаваным тэкстам гукапіс і (або) відарыс на іншых матэрыяльных носьбітах.

  • Электроннае выданне

– інфармацыйны рэсурс, які прайшоў рэдакцыйна-выдавецкую падрыхтоўку, прызначаны для распаўсюджвання ў нязменным выглядзе, мае выхадныя звесткі, выпушчаны ў выглядзе вызначанай колькасці ідэнтычных экзэмпляраў (тыражу) на здымных электронных носьбітах.
Заўвага. Калі ў Пераліку не паказаны абмежаванні па тэматыцы і мэтавым прызначэнні, у якасці АБЭ дастаўляюцца ўсе электронныя выданні на здымных носьбітах, якія выйшлі тыражом10 і болей экзэмпляраў.

  • Неапублікаваны дакумент

– дысертацыя і яе электронная копія, справаздача аб навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх, тэхналагічных працах, дэпанаваная навуковая праца.

  • Дадатковы тыраж выдання (дадрукоўка)

– выраб неўзабаве пасля выпуску і здачы асноўнага тыражу ў кнігагандлёвую сетку ў межах таго ж каляндарнага года дадатковага тыражу выдання, які, у адрозненне ад завода, загадзя не планаваўся. Для статыстыкі нацыянальнага друку, якую ў Беларусі здзяйсняе Нацыянальная кніжная палата Беларусі, тыраж кнігі, выраблены ў наступным пасля асноўнага тыражу каляндарным годзе, лічыцца паўторным выданнем.

  • Завод

– друкаванне тыражу выдання часткамі на адным або на розных паліграфічных прадпрыемствах.

Заўвага 1. АБЭ дадатковых тыражоў і заводаў друкаваных выданняў усіх відаў рассылаюцца толькі Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі па 1 экз.

Заўвага 2.
Звесткі аб тым, што выданне з'яўляецца дадатковым тыражом або заводам, прыводзяцца ў выпускных даных выдання па форме: 5 000 экз. (дадат. тыраж); 10 000 экз. (1-шы з-д 5 000).