Абмежаванні па рассылцы АБЭ
Не падлягаюць рассылцы:
- дакументы, якія змяшчаюць звесткі, што складаюць дзяржаўныя сакрэты;
- дзяржаўныя тапаграфічныя карты і планы;
- дакументы строгай справаздачнасці і дакументы, прыраўнаныя да іх;
- кіраўнічая і тэхнічная дакументацыя (службовыя дакументы і іншыя матэрыялы ўнутранага карыстання, фармуляры, бланачная прадукцыя, формы ўліковай і справаздачнай дакументацыі);
- этыкеткі, упакоўкі, наклейкі, візітныя карткі;
- запісныя кніжкі, нататнікі і аналагічныя вырабы, прызначаныя для запаўнення;
- дакументы асабістага характару;
- дакументы, выпушчаныя тыражом меней 10 экзэмпляраў.
Рассылаюцца толькі пералічаным ніжэй арганізацыям па 1 экзэмпляры:
- Друкаваныя выданні, выпушчаныя тыражом ад 10 да 99 экзэмпляраў:
- Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
- Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі;
- Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі;
- Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь;
- Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я. Коласа НАН Беларусі.
- Друкаваныя выданні, вырабленыя ў Беларусі па заказах нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (замежных выдаўцоў) тыражом ад 10 экзэмпляраў:
- Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
- Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі;
- Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі;
- Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь;
- Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я. Коласа НАН Беларусі.
- Дадатковыя тыражы і заводы друкаваных выданняў усіх відаў:
- Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
- Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі.