Галоўная » Летапіс друку Беларусі

Летапіс друку Беларусі

"Летапіс друку Беларусі" – серыя дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў. Уключае выданні, якія змяшчаюць інфармацыю аб розных відах дакументаў, што выходзяць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і паступаюць у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў якасці абавязковага бясплатнага экзэмпляра.

Заснавана ў 1924 годзе.

"Летапіс друку Беларусі" уключае наступныя дзяржаўныя бібліяграфічныя паказальнікі:


Кніжны летапiс

Штомесячны дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік "Кніжны летапіс" змяшчае бібліяграфічныя даныя аб кнігах, выпушчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія паступілі ў Нацыянальную кніжную палату Беларусі для рэгістрацыі ў якасці абавязковага экзэмпляра.

Мова выдання – беларуская.

Штогод у паказальнік уключаюцца звесткі аб выпуску не толькі тэкставых кніг, але і выяўленчых альбомаў, атласаў, нотных выданняў.

"Кніжны летапiс" выходзіць у свет з 1924 года, распаўсюджваецца па падпісцы, падпісныя індэксы:

• для індывідуальных падпісчыкаў – 74948

• для ведамаснай падпіскі – 749482

Архіў "Кніжнага летапісу"


Летапіс газетных артыкулаў

Штомесячны дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік "Летапіс газетных артыкулаў" змяшчае бібліяграфічныя даныя аб артыкулах, апублікаваных у беларускіх газетах, якія паступілі ў Нацыянальную кніжную палату Беларусі для рэгістрацыі ў якасці абавязковага экзэмпляра. Мова выдання – беларуская.

Паказальнік інфармуе аб матэрыялах з міжрэгіянальных, рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх газет Мінска і абласных цэнтраў, а таксама з асобных спецыялізаваных газет.

Выходзіць у свет з 1937 года, распаўсюджваецца па падпісцы, падпісныя індэксы:

• для індывідуальных падпісчыкаў – 74997

• для ведамаснай падпіскі – 749972

У выданні адлюстроўваюцца афіцыйныя, навуковыя, вытворча-практычныя, грамадска-палітычныя, літаратурна-мастацкія публікацыі, рэцэнзіі, а таксама артыкулы, прысвечаныя асобам, арганізацыям, падзеям. Не разглядаюцца матэрыялы часовага характару, рэкламныя і забаўляльныя матэрыялы, артыкулы прыватнага характару, перадрукі з кніг.

Спіс газет, артыкулы з якіх распісваюцца ў "Летапісе газетных артыкулаў" у 2024 годзе


 Летапіс часопісных артыкулаў

Штомесячны дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік "Летапіс часопісных артыкулаў" змяшчае бібліяграфічныя даныя аб артыкулах, апублікаваных у беларускіх часопісах і бюлетэнях, якія паступілі ў Нацыянальную кніжную палату Беларусі для рэгістрацыі ў якасці абавязковага экзэмпляра.

Мова выдання – беларуская.

Інфармуе аб артыкулах, дакументальных матэрыялах, творах мастацкай літаратуры з часопісаў і бюлетэняў.

Выходзіць у свет з 1934 года, распаўсюджваецца па падпісцы, падпісныя індэксы:

• для індывідуальных падпісчыкаў – 74998

• для ведамаснай падпіскі – 749982

Спіс часопісаў і бюлетэняў, матэрыялы з якіх распісваюцца ў “Летапісе часопісных артыкулаў” у 2023 годзе


 Летапiс аўтарэфератаў дысертацый 

Штогадовы дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік "Летапiс аўтарэфератаў дысертацый" змяшчае бібліяграфічныя даныя аб аўтарэфератах дысертацый, выпушчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія паступілі ў Нацыянальную кніжную палату Беларусі для рэгістрацыі ў якасці абавязковага экзэмпляра.

Мова выдання – беларуская.

"Летапiс аўтарэфератаў дысертацый" выходзіць у свет з 1999 года, распаўсюджваецца па падпісцы, падпісныя індэксы:

• для індывідуальных падпісчыкаў – 00854

• для ведамаснай падпіскі – 008542


Летапіс перыядычных выданняў Беларусі

Штогадовы дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік, які прызначаны для інфармавання аб новых, перайменаваных і спыненых часопісах, бюлетэнях і газетах, якія выходзяць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і паступаюць у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў якасці абавязковага бясплатнага экзэмпляра. Складаецца з дзвух частак. У першай прыводзяцца бібліяграфічныя звесткі аб часопісах і бюлетэнях, у другой – аб газетах.

Мова выдання – беларуская.

“Летапіс перыядычных выданняў Беларусі” выходзіць у свет з 1925 года, распаўсюджваецца па падпісцы, падпісныя індэксы:

• для індывідуальных падпісчыкаў – 00953

• для ведамаснай падпіскі – 009532