Галоўная » Арганы Беларусі

Арганы Беларусі

Нават шмат у якіх невялікіх беларускіх вёсачках ёсць сваі каралі. Каралі музычных інструментаў –– арганы. Як сведчыцца ў кнізе “Арганы Беларусі”, іх у нашай краіне зараз 123. Прынамсі, большасць з іх з’яўляюцца гісторыка-мастацкай каштоўнасцю. Старэйшы, зроблены ў 1750 годзе — у гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай. А самы новы яшчэ толькі будуецца.

Кніга — пра багатыя традыцыі будавання арганаў, пра майстроў, якія  прысвяцілі сваё жыццё гэтаму цудоўнаму інструменту, а таксама пра гісторыю храмаў, дзе арганы ўсталяваны, пра асаблівасці кожнага інструмента і яго аздабленне.

Выданне багата ілюстравана, што дае магчымасць убачыць цікавыя падрабязнасці строю і своеасаблівасці таго ці іншага аргана і храма, а таксама паслухаць, як гэтыя арганы гучаць (дадаткам да кнігі з’яўляецца аудыя-дыск з запісамі арганнай музыкі).

 

Арганы Беларусі = The organs of Belarus : [з аудыядадаткам (СD) / складальнік: А. У. Бурдзялёў ; рэдакцыйны савет: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш. ; пераклад на англійскую мову: Г. В. Цітова ; фотаздымкі: А. П. Дрыбас і інш. ; аўтары тэксту: А. У. Бурдзялёў і інш.]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2018. — 366 с. : іл., схемы, фат. ; 30 см + 1 электронна-аптычны дыск (CD-ROM). — (Энцыклапедыя рарытэтаў = Энциклопедия раритетов = Encyclopaedia of rarities). — Частка тэксту паралельна на беларускай і англійскай мовах. — Частка тэксту на англійскай мове. — Бібліяграфія: с. 12–13 (49 назв.), бібліяграфічныя спасылкі ў падрадковых заўвагах. — 700 экз. — ISBN 978-985-11-1068-7 (у пер.). — [18-6305].

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)