Галоўная » Кнігапіс » Беларусь вачыма бібліёграфа

Беларусь вачыма бібліёграфа

па матывах бібліяграфічнага бюлетэня «Новыя кнігі : па станронках беларускага друку»

cover

23 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Беларусь вачыма бібліёграфа». Кніга створана і выпушчана ў свет калектывам бібліятэкі па матывах бібліяграфічнага бюлетэня "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку", якому ў 2020 годзе споўнілася 60 гадоў.

«Вачыма бібліёграфа» чытач убачыць найбольш значныя і памятныя падзеі беларускай гісторыі і жыцця беларусаў, пазнаёміцца з прыродным багаццем, рэлігійным жыццём, абрадамі і традыцыямі беларусаў, помнікамі архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, тэатрам, кнігадрукаваннем і нават традыцыйнай кухняй Беларусі.

Кніга ўключае такі займальны раздзел як «Жанчыны ў гісторыі Беларусі", які распавядае аб полацкай князёўне Рагнедзе, асветніце Ефрасінні Полацкай, балерыне Апалоніі Дараўскай і іншых выдатных беларускіх жанчынах. Ёсць раздел, прысвечаны героям Вялікай Айчыннай вайны – маршалу Перамогі Г.К. Жукаву, палкаводцу К.К.Ракасоўскаму, генералам А.І. Антонаву і М.Ц. Раманаву. Юбіляру – бюлетэню «Новыя кнігі: па станронках беларускага друку" – прысвечаны самастойны раздзел, які распавядае пра 60-гадовую гісторыю выдання.

У кнізе шмат каляровых ілюстрацый. Кожны раздзел уключае фота кніжных вокладак, бібліяграфічныя спасылкі на матэрыялы бюлетэня, прысвечаныя адлюстраваным сюжэтам, а таксама тэматычныя рэзюмэ на рускай і англійскай мовах.

Самі аўтары вызначылі выданне як навукова-папулярнае. Разам з тым, перад намі кніга, у якой прыёмы папулярызацыі ведаў і бібліяграфавання злучаюцца, зліваючыся ў адзін арганічны твор з гаворачай назвай – «Беларусь вачыма бібліёграфа». Зроблена гэта нешаблонна, з любоўю і высокім прафесіяналізмам.

01

02

03

 

Беларусь вачыма бібліёграфа : па матывах бібліяграфічнага бюлетэня «Новыя кнігі : па станронках беларускага друку» / аўтары-складальнікі Н.А. Шашэнька, Н.І. Барсукова, Г.В. Брага, К.С. Быстрова – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2020. – 174 с.: каляр. іл.; 29 см. – Бібліяграфія ў тэксце. – ISBN 987-985-7235-51-3 (в переплете).

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (10)Гісторыя (15)Для дзяцей (7)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (6)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (3)Альбомы (3)Казкі (3)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (2)Этнаграфія (2)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)