Галоўная » Кнігапіс » Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania

Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania

Выйшла ў свет англамоўнае выданне кнігі У. Арлова і З. Герасімовіча «Беларусь. Эпоха Вялікага Княства Літоўскага» — «Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania». Упершыню гэта кніга была выдадзена на беларускай мове шэсць гадоў таму за межамі Беларусі.

Гэтае выданне мае на мэце расказаць найперш пра дзяржаватворчую ролю беларусаў у гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве і дае англамоўнаму чытачу магчымасць даведацца пра гісторыю ВКЛ з беларускага пункту гледжання. Пераклад з беларускай мовы ажыццявіў Джым Дынглі — вядомы брытанскі славіст, які доўгія гады быў старшынёй Англа-беларускага таварыства.

Аўтары не абмяжоўваюцца храналагічнымі межамі існавання Вялікага Княства Літоўскага. Шэраг раздзелаў апавядаюць пра часы знаходжання беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, вызваленчую барацьбу за незалежнасць і спробы стварыць дзяржаву: абвяшчэнне БНР і існаванне Беларусі ў саставе СССР, жыццё беларусаў у сучаснай Літоўскай рэспубліцы.

Паказальна, што надрукавана кніга ў Вільнюсе па замове беларускага выдавецтва «Тэхналогія». Пэўна, гэта і ёсць праява таго, што аўтары называюць працягам існавання ідэі Вялікага Княства Літоўскага нават пасля яго знікнення з карты свету.

 

Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania : an illustrated history / text by Uladzimir Arloŭ ; design by Źmicier Hierasimovič ; translation by Jim Dingley. — Minsk : Technalohija, 2018. — 399, [8] с. : іл., партр., схемы ; 29 см. — На англійскай мове. — Перад выпускнымі данымі загаловак на беларускай мове. — У выпускных даных: 16+. — На пераплёце аўтары: Uladzimir Arloŭ, Źmicier Hierasimovič. — 1000 экз. — ISBN 978-985-458-294-8 (у пер.). — [18-6000].

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (10)Гісторыя (15)Для дзяцей (7)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (6)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (3)Альбомы (3)Казкі (3)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (2)Этнаграфія (2)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)